Дзякуючы магчымасьцям атрыманьня яго з некалькіх крыніц, вадарод стане палівам будучыні для аўтамабільнай прамысловасьці, – кажа прадстаўнік Акадэміі Таёта і Лексус, інжынэр Анджэй Шалэк. Шалэк таксама адзначае, што вадародныя возы зьяўляюцца экалягічна чыстымі. Прадстаўнік Таёта Мотар Полянт тлумачыць, што транспартныя сродкі з вадародным рухавіком не выкідваюць у паветра ніякіх шкодных рэчываў. Шалэк зазначае, што адзінае рэчыва, якое выкідвае такі воз - гэта вада. Упраўляецца вадародным возам такім жа чынам, як і звычайным возам з аўтаматычнай каробкай перадач. Таёта Мірай зьяўляецца адным з двух першых у сьвеце сэрыйных возаў з вадародным рухавіком. Сваю машыну на рынак увяла таксама карэйская кампаніяй Г'юндай. У Японіі Таёта Мірай паявілася ў продажы ў сьнежні 2014 года, а зь верасьня 2015 г таксама прадаецца ў Вялікабрытаніі, Даніі і Нямеччыне. У гэтых краінах будуюцца станцыі, дзе можна заправіцца вадародам. Як стала вядома, у Польшчы таксама плянуецца адкрыцьцё такой заправачнай. Таёта Мірай каштуе прыблізна 58 тысяч даляраў.
Крыніца: глядзі тут.
Самаварнае паліва - вуглевадароднае паліва, што атрымліваецца шляхам перапрацоўкі сыравіны, які да перапрацоўкі мае непадыходныя для спажыўца характарыстыкі.Як правіла, гэтае слова ставіцца да вадкага паліва, атрыманага з цьвердага паліва (вугалю, апілак, старое саломы) альбо з газападобнага паліва. Такія варэньні выкарыстоўваліся дзяржавамі, якія не маюць доступу да вадкага паліва.
Вар штучанага паліва адбываецца ў прысутнасьці каталізатара, у якім сажа і вадарод пераўтворацца ў розныя вадкія вуглевадароды. Звычайна выкарыстоўваюцца каталізатары, якія зьмяшчаюць жалеза й кобальт. Прынцыповае значэньне гэтага вару - вытворчасьць сінтэтычных вуглевадародаў для выкарыстаньня ў якасьці сінтэтычнага змазачнага алею ці штучнага паліва, напрыклад, з вугалю.
Першы вар складалася ў атрыманьні духу з цьвердых вуглевадародаў (звычайна каменнага вугалю). Для гэтага скрозь нутро распаленага каменнага вугалю прадзьмухвалі перагрэтую вадзяную пару. Прадуктам быў гэтак званы «вадзяное паветра» - сумесь чаду (угарнага газу) і вадароду. Сумесь чаду й вадароду называецца сінтэз-газ альбо сінгаз, таксама ўжываецца тэрмін «вадзяное паветра».
Затым, сумесь чысьцяць ад непатрэбных адыходаў.
Чад і сажа ўтвараюцца пры частковым паленьні вугалю й дзерава. Карысьць ад гэтага працэсу пераважна ў яго ролі ў вытворчасьці вадкіх вуглевадародаў альбо вадароду з цьвердае сыравіны, такога як вугаль.
Komentarze