Мендзялееў

   Навукоўцы універсітэта Перд'ю, штат Індыяна, ЗША, распрацавалі тэхналёгію, якая дазволіць у будучыні забясьпечваць марскія суда вадародным палівам, якое тыя будуць атрымліваць непасрэдна з марской вады.


   У сваіх даследаваньнях навукоўцы выкарысталі алюмінь і спецыяльны «вадкі сплаў» для выдзяленьня вадароду з звычайнае марской вады, які можа быць у далейшым выкарыстаны як паліва, і дазволіць замяніць звычайныя ДВС, якія працуюць на вуглевадародным паліве.

   Гэты цудоўны матэрыял складаецца з дробных зерняў алюміня, акружанага сплавам, які складаецца з галю, індыя і волава, які знаходзіцца ў вадкім стане пры пакаёвай тэмпературы, за што і атрымаў назву «вадкі сплаў». Гэты сплаў растварае алюмінь, «змушаючы» яго рэагаваць з атамамі кіслароду марской вады, у выніку гэтай рэакцыі і вылучаецца вадарод. Алюмінь зьмешваецца з вадкім сплавам у прапорцыі: 90% алюміня і 10% вадкага сплаву.

   Пабочны прадукт у выглядзе гідраксіду алюміня, які вылучаецца ў працэсе рекцыі, можа быць перапрацаваны ў алюмінь з дапамогай ужо існуючых у прамысловасьці тэхналёгіяў.

  Папярэднія досьведы заканчваліся посьпехам толькі ў прэснай вадзе, але новая формула сплаву дазволіла пашырыць верагодную сферу прымяненьня на ўвесь сусьветны акіян.

   Выкарыстаньне атрыманага вадароду ў якасьці паліва для судоў вырашае адразу шэраг праблем звязаных як з забруджваньнем навакольнага асяроддзя, так і з захоўваньнем і выкарыстаньнем вадароду:

1. Экалягічнае перавага вадароднага паліва ў поўнай адсутнасьці шкодных выкідаў.

2. Атрыманьне паліва непасрэдна з марской вады не патрабуе вялікіх ёмістасьцяў для яго доўгатэрміновага захоўваньня і транспартыроўкі - асноўных перашкод ўкараненьня вадародных паліўных тэхналёгіяў.

3. Вадарод генеруецца пры неабходнасьці без дадатковых выдаткаў энергіі.

4. Рэакцыя аднаўленьня вадароду суправаджаецца вылучэньнем цяпла, якое можна выкарыстоўваць для атрыманьня дадатковай энергіі.

5. Для аднаўленьня алюміня з гідраксіду (пабочнага прадукту рэакцыі) можна выкарыстоўваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, што гэтак жа вырашае праблему зменнай магутнасьці сонечных і ветраных электрастанцыяў.

   Цяпер група навукоўцаў універсітэта працуе над удасканаленьнем новай тэхналёгіі для яе камерцыйнага выкарыстаньня, і афармляюць патэнт на сваё вынаходніцтва. Падобны патэнт быў выдадзены ў 2007 годзе, але апісваў атрыманьне вадароду з прэснай вады.

 

Крыніца: глядзі тут.

1

liczba wyświetleń strony


Dodaj komentarz






Dodaj

Komentarze

Ryiok, Dodany: 03.02.2024, 16:17
Добра і цікава напісанае!

© 2013-2024 PRV.pl
Strona została stworzona kreatorem stron w serwisie PRV.pl